У Казахстане немца і расіяніна аштрафавалі за сэкс на вакзале
Здарэнне адбылося ў Кастанаі. Дзеянні мужчын зафіксавала камера відэаназірання.
Суд у казахстанскім горадзе Кастанай аштрафаваў 60-гадовага грамадзяніна Нямеччыны і 33-гадовага расіяніна. Яны займаліся сэксам у будынку мясцовага чыгуначнага вакзала.
Як паведамляе "Интерфакс-Запад", здарэнне адбылося раніцай 29 чэрвеня. Камера відэаназірання зафіксавала, што мужчыны "займаліся дзеяннямі сэксуальнага характару". Учынак замежнікаў кваліфікавалі як адміністрацыйнае правапарушэнне. Кожны з іх заплаціў 19 820 тэнге (больш за 100 долараў).
Фота: radiotochka.kz