У Кіеве абясшкодзілі банду беларусаў, якая скрадала дарагія іншамаркі
Банду беларусаў абясшкодзілі ўкраінскія праваахоўныя органы ў Кіеве. Яна займалася крадзяжом і перапродажам элітных іншамарак. Як паведамляе партал "Кияни", беларусы нападалі на кіроўцаў, калі яны выходзілі з машынаў. У бандзе было 5 чалавек, яе ачольваў грамадзянін Беларусі, вядомы ў крымінальным свеце пад мянушкамі Філосаф і Грыня.
Калі шэраговых "байцоў" затрымалі каля Кіева, дык Філосафа схапілі на ўкраінска-беларускай мяжы падчас сумеснай аперацыі ўкраінскіх праваахоўнікаў і беларускіх памежнікаў.
Калі шэраговых "байцоў" затрымалі каля Кіева, дык Філосафа схапілі на ўкраінска-беларускай мяжы падчас сумеснай аперацыі ўкраінскіх праваахоўнікаў і беларускіх памежнікаў.