У Кіеве ўгодкі Сцяпана Бандэры адзначылі шэсцем з паходнямі (відэа)
У акцыі прынялі ўдзел болей за 2500 чалавек.
Шэсце з нагоды 106-й гадавіны з дня нараджэння Сцяпана Бандэры прайшло ва ўкраінскай сталіцы ўвечары 1 студзеня. Паводле кіеўскай міліцыі, удзельнікі акцыі прайшлі калонай ад парка імя Шаўчэнкі да Майдану Незалежнасці. Колькасць удзельнікаў — болей за 2500 чалавек.
У часе шэсця грамадскі парадак забяспечвалі 300 супрацоўнікаў міліцыі і байцоў Нацыянальнай гвардыі.
Пасля шэсця адбыўся мітынг. Выступоўцы згадвалі тых, хто загінуў за свабоду і незалежнасць Украіны.
Каля 20.00 усе анансаваныя ўрачыстасці скончыліся. Парушэнняў грамадскага парадку не было, перадае УНІАН.
Фота: @vo_svoboda