У Кіеве збіралі подпісы ў падтрымку беларускіх журналістаў

Подпісы ў падтрымку беларускіх журналістаў збіралі ўчора ў Кіеве на фотавыставе "Пад PRESSам". Як паведаміў Еўрарадыё каардынатар руху "Стоп цэнзуры!" Арцём Сакаленка, іх плануецца перадаць украінскаму амбасадару ў Беларусі. Дарэчы, подпісы збірала Леся Ганджа, аналітык месячніка "Телекритика". Нагадаем, рух "Стоп цэнзуры!" і грамадзянская кампанія "Новы грамадзянін" выступілі з заявай, у якой запатрабавалі вызвалення беларускіх калегаў, спынення ганенняў і запалохванняў журналістаў, забеспячэння права на свабоднае выказванне думак, а таксама на атрыманне, захоўванне і распаўсюд інфармацыі.