У Кіргізіі абвешчана жалоба па Чынгізу Айтматаву
Прэзідэнт Кіргізіі Курманбек Бакіеў абвясціў у краіне нацыянальную жалобу ў сувязі са смерцю пісьменніка Чынгіза Айтматава. Дзень жалобы прыпадае на суботу, 14 чэрвеня, паведамляе "Інтэрфакс".
Тады ж адбудуцца грамадзянская паніхіда і пахаванне 79-гадовага пісьменніка, які памёр 10 чэрвеня ў Нямеччыне. Чынгіза Айтматава пахаваюць у мемарыяльным некропалі "Ата-Беіт", дзе пахаваны і бацька пісьменніка, кіргізскі дзяржаўны і партыйны дзеяч Тарэкул Айтматаў.
Чынгіз Айтматаў быў шпіталізаваны ў Казані 16 траўня, а затым перавезены ў Нямеччыну, у лякарню "Клінікум Нюрнберг Зюд" 19 траўня 2008 года з дыягназам "нырачная недастатковасць".
Сваякі пісьменніка і члены дзяржаўнай камісіі па арганізацыі пахаванняў 11 чэрвеня 2008 года павінны вылецець у Нямеччыну, каб прывезці цела пісьменніка дадому.
Фота: www.cursorinfo.co.il