У Кітаі аднавілася эстафета Алімпійскага агню Гульняў-2008

Эстафета Алімпійскага агню аднавілася ў Кітаі. Яна пачалася ў партовым горадзе Нінба (правінцыя Чжэцзян) з хвіліны маўчання ў памяць па загінулых падчас жахлівага землятрусу, калі загінулі дзесяткі тысяч чалавек і сотні тысяч былі параненыя.

Нагадаем, эстафета была прыпынена на тры дні ў сувязі з агульнанацыянальным траурам, які праходзіў з 19 да 21 траўня.

Газета.ру