У Кітаі хочуць заканадаўча забараніць заводзіць каханак
Жыхарам кітайскай правінцыі хочуць заканадаўча забараніць заводзіць каханак. Гэтае пытанне разгледзіць Сход народных прадстаўнікоў паўднёвай правінцыі Гуандун. Дэпутаты, якія збіраюцца ўнесці папраўкі ў заканадаўства, сцвярджаюць, што ўтрыманне каханак, як і сужыцельства па-за шлюбам «наносяць шкоду сем’ям аднаго і другога бакоў».
У апошнія гады пазашлюбныя сувязі ў Кітаі сталі папулярнымі сярод кітайскіх прадпрымальнікаў і супрацоўнікаў дзяржаўных установаў. Улады ў апошнія гады з імі разгортваюць сур’ёзную барацьбу.
Летась за маральнае разлажэнне былі знятыя са сваіх пасадаў віцэ-мэр Пекіна і намеснік камандуючага Ваенна-марскіх сілаў Народна-вызваленчай арміі Кітая.
Інтэрфакс