У Кітаі пабудавалі самую вялікую ў свеце ледзяную скульптуру

У паўночным кітайскім горадзе Харбін пабудавалі найбуйнейшую ў свеце снежную скульптуру. Вышыня манумента "Рамантычныя пачуцці", узведзенага ў гонар штогадовага фэсту "Лёд і снег", складае 34,5 метра, а даўжыня — 197 метраў.
Скульптура была створана са снежных і ледзяных кубічных блокаў. Шасцістам скульптарам з 40 краінаў свету спатрэбілася 120 тысяч такіх блокаў, каб пабудаваць кампазіцыю на алімпійскую тэму, у якой суседнічаюць рускія цэрквы, французскія саборы, кітайскія палацы і афінскі ледзяны Акропаль.

Сярод скульптур прадстаўленая нават версія брытанскага Стоўнхэндж ў гонар Алімпіяды ў Лондане ў 2012 годзе. Уначы на скульптурах запальваецца ілюмінацыя. Плануецца, што фэст "Лёд і снег" прыцягне каля 800 тысяч турыстаў.

БЕЛТА