У Кітаі выпрабоўваюць аўтобус, пад якім можна праехаць на аўто (фота)

У Кітаі выпрабоўваюць аўтобус, пад якім можна праехаць на аўто (фота)

У кітайскім горадзе Цыньхуандаа пачаліся комплексныя выпрабаванні новага тыпу гарадскога транспарту — гэта аўтобус Transit Elevated Bus, пад якім могуць свабодна перасоўвацца аўтамабілі вышынёй да 2 метраў, паведамляе агенцтва Сіньхуа.

Незвычайны транспартны сродак перасоўваецца па накіравальных над дарожным палатном і складаецца з адной секцыі, здольнай змясціць 300 пасажыраў. Даўжыня адной секцыі 22 метры, шырыня — 7,8 метра, вышыня — 4,8 метра.