У клічаўскім каледжы заробак выдаюць талонамі замест грошай
Супрацоўнікі Клічаўскага дзяржаўнага аграрна-тэхнічнага каледжа атрымліваюць частку заробку талонамі на харчы. Гэта кавалачкі белай паперы з пячаткамі навучальнай установы. Кожны з іх мае намінал у 50 тысяч рублёў.
У прыёмнай каледжа Еўрарадыё пацвердзілі, што яго супрацоўнікі сапраўды атрымліваюць замест заробленых грошай талоны на харчаванне. "Атаварыць" іх можна ў адной з дзвюх крамаў "ад каледжа".
Супрацоўніца коледжа: "У нас ад каледжа ёсць дзве харчовыя крамы. Не ў самім каледжы, але недалёка. У нас два інтэрнаты. Дык вось, у адным інтэрнаце крама, і ў другім".
Пры гэтым, талоны атрымліваюць не толькі жыхары інтэрната, а ўсе супрацоўнікі калежда. Дарэчы, у ім працуе 57 выкладчыкаў, адзін з якіх — кандыдат навук.