У КНДР у рабочага звалілася швейная машынка — яму адсеклі палец
Уцекачы з Паўночнай Карэі распавялі спецкамісіі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый пра катаванні на радзіме.
Як паведамляе ВВС, адзін з уцекачоў, Шын Тон Юк, заявіў, што яму адсеклі на працы палец, бо ён не ўтрымаў швейную машынку, якая звалілася на падлогу. Чы Хён А, у сваю чаргу, распавёў пра выпадак, як маці прымусілі забіць сваё дзіця.
Трое камісараў ААН, якія ўваходзяць у камісію. маюць намер атрымаць яшчэ некалькі дзясяткаў сведчанняў ад уцекачоў з камуністычнай краіны. У цяперашні час гэтыя людзі знаходзяцца ў Паўднёвай Карэі і Японіі.
Аднак Пхеньян не прызнае камісію ААН і не дае ёй дазвол на ўезд на тэрыторыю КНДР.
Фота — AFP