У Кобрыне адноўлены да Дажынак завод каштаваў даражэй за новы
800 мільёнаў рублёў каштавала аднаўленне старога асфальтавага заводу ў Кобрыне - цэнтры сёлетніх "Дажынак". Па словах начальніка Кобрынскага ўчастку ДБПМК-26 Уладзіміра Клышкі, новы завод абыйшоўся бы танней. Але на распрацоўку і афармленне праектнай дакументацыі патрабуецца час, а яго не хапала, каб паспець да Дажынак.
15 красавіка адбыўся запуск асфальтавага заводу. Кобрын трэба паспець заасфальтаваць да канца лета. Уладзімір Клышка выказаў думку, што завод будзе запатрабаваны і пасля «Дажынак».
Кобрын Онлайн
15 красавіка адбыўся запуск асфальтавага заводу. Кобрын трэба паспець заасфальтаваць да канца лета. Уладзімір Клышка выказаў думку, што завод будзе запатрабаваны і пасля «Дажынак».
Кобрын Онлайн