У Кобрыне перакуліўся бензавоз, разлілося дызпаліва (фота)
На шчасце, узгарання не адбылося.
У Кобрыне раніцай 26 сакавіка перакуліўся бензавоз, на плошчы 20 квадратных метраў разлілося дызельнае паліва. На шчасце, узгарання не адбылося. Здарэнне адбылося на нерэгуляваным скрыжаванні. Бензавоз перавозіў паліва са склада захоўвання нафтапрадуктаў у Бярозаўскі раён, інфармуе прэс-служба МНС.
На месца аварыі прыехалі ратавальнікі, спецыялісты "Беларуснафты-Брэстаблнафтапрадукт" і камунальнікі. Былі праведзеныя работы па ліквідацыі наступстваў разліву дызпаліва.




Фота: МНС