У Кобрыне з сотні кіроўцаў толькі сем спыніліся ля “збітага пешахода”
Эксперымент з манекенам на збочыне, падобным да пацярпелага ў ДТЗ, 23 кастрычніка праводзілі супрацоўнікі брэсцкага ДАІ. (Фота, відэа)
Як паведамляе партал "Рэальны Брэст", эксперымент праходзіў у светлы час сутак на вуліцы Інтэрнацыянальнай. За гадзіну ля манекена спыніліся толькі сем аўтамабіляў, кіроўцы якіх вырашылі праверыць стан “збітага пешахода”.
Астатнія не толькі не спыніліся, але і не выклікалі “хуткую” ці ДАІ. Наогул жа выклікаў міліцыю падчас эксперыменту ўсяго толькі адзін кіроўца.

