У Кобрынскім раёне канфіскавалі 6 тысяч кантрабандных саджанцаў

У Кобрынскім раёне канфіскавана больш за 6 тысяч саджанцаў пладовых дрэў, незаконна перавезеных праз мяжу. Агульны кошт канфіскату складае 90,75 млн рублёў. Як паведаміў БелаПАН, увечары20 сакавіка супрацоўнікі аддзялення па барацьбе з карупцыяй і эканамічнымі злачынствамі РАУС сумесна з упраўленнем дэпартамента фінансавых расследаванняў КДК па Кобрынскім раёне на аўтадарозе Брэст — Менск недалёка ад вёскі Барысава затрымалі два аўтамабілі, у якіх перавозіліся саджанцы.

31-гадовы жыхар Ваўкавыскага раёна Гродзенскай вобласці вёз 1050 саджанцаў, 33-гадовы кобрынец — 5000. У асноўным гэта былі саджанцы яблыні, а таксама грушы і чарэшні. У кіроўцаў не было ніякіх дакументаў на гэты тавар.

Усталявана, што саджанцы паходзячць з-за межаў Беларусі. Вядзецца праверка.