У красавіку інфляцыя ў Беларусі была ў паўтара раза вышэй за сакавіцкую

Другі месяц запар у Беларусі паскараецца рост спажывецкіх коштаў. БелаПАН прыводзіць звесткі Міністэрства статыстыкі і аналізу. Паводле іх, у красавіку гэты паказчык рост інфляцыі склаў 1,2%. Пры гэтым у сакавіку ён быў 0,8%, а ў лютым 0,7%. У студзені кошты павялічыліся на 2,5%.

Ад пачатку года спажывецкія кошты падвысіліся на 5,3% пры гадавым прагнозе 6—8%. Нагадаем, што ў студзені—красавіку 2007 года кошты выраслі на 2,8%. Па выніках 2007 года інфляцыя склала 12,1% (прагноз 6—8%).