У красавіку Палата прадстаўнікоў разгледзіць праект закона аб амністыі
40 пытанняў уключаныя ў план падрыхтоўкі да разгляду на веснавой сесіі Палаты прадстаўнікоў. Адпаведнае рашэнне было прынятае на паседжанні Савета ніжняй палаты Нацыянальнага сходу 28 студзеня. Сярод іншага, у пачатку красавіка будзе разгледжаны праект закона аб амністыі, новы законапраект аб парадку ўезда і выезда ў нашу краіну, а таксама дапаўненні ў некаторыя законы па падаткаабкладанню, падтрымцы малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, гарантаванага вяртання банкаўскіх укладаў, паведамляе тэлеканал СТВ.