У Краснапольскім раёне з балота выцягнулі слесара (фота)
Здарэнне адбылося ўдзень 9 кастрычніка.
57-гадовы мужчына лавіў рукамі рыбу ў перасохлым вадаёме і заграз у балоце. Самастойна выбрацца ён не мог, а да цвёрдай паверхні зямлі было 10 метраў. Пацярпелага знайшоў яго 10-гадовы ўнук, які паведаміў суседцы, а тая выклікала выратавальнікаў, якія з дапамогай вяроўкі выцягнулі мужчыну. Патрэбы ў шпіталізацыі ён не меў, інфармуе прэс-служба МНС,
Фота — mchs.gov.by