У Краснаярскай тайзе аднавіліся пошукі зніклага ў жніўні беларуса
У Расіі аднавіліся пошукі беларускага турыста Аляксандра Шмідава, піша “Комсомольская правда Красноярск”.
Ён знік у краснаярскай тайзе яшчэ ў пачатку жніўня. Турысты проста кінулі таварыша ў лесе і не заявілі пра знікненне, нават калі вярнуліся ў горад. З першага верасня Аляксандра пачалі шукаць ратавальнікі.
Аднак тыдзень таму пошукі спынілі. Сёння стала вядома, што беларуса зноў спрабуюць выратаваць.
У МНС патлумачылі, што перапынак у пошуках робіцца наўмысна: раптам турыст сам выйдзе з тайгі. Але паколькі гэтага не здарылася, пошукі вырашылі працягнуць.