У Крупскім раёне мінулай ноччу згарэла школа

У вёсцы Выдрыца Крупскага раёна ў ноч на 24 кастрычніка згарэў будынак агульнаадукацыйнай школы. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў прэс-сакратар Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Віталь Навіцкі.

“Агонь знішчыў дах, драўляныя перакрыцці, пашкоджаныя сцены і маёмасць. Пацярпелых няма. Папярэдняя прычына — парушэнне правілаў эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання. У гэтай школе навучалася 37 дзяцей. Вучобу яны працягнуць у дзвюх суседніх вёсках”.