У Крупскім раёне знішчаны крыж, усталяваны ў памяць рэпрэсаваных (фота)
Нават тыдзень не прастаяў трохметровы драўляны шасціканцовы крыж на могілках каля вёсак Вялікія і Малыя Жаберычы Крупскага раёна ў памяць 55 ахвяраў бальшавіцкага тэрору. Ён быў вырваны і звезены ў невядомым кірунку. Як паведамляе арганізацыя "Беларуская нацыянальная памяць", следчыя пракуратуры апытвалі мясцовых жыхароў наконт людзей, што прывезлі і ўсталявалі крыж.
Нагадаем, каля 15 грамадскіх актывістаў усталявалі крыж 23 траўня. На ім была ўмацаваная памятная шыльда з прозвішчамі рэпрэсаваных. Спіс пачынаўся імем і графічным малюнкам партызанскага камандзіра Юркі Моніча, які ў 1919-1924 гг. кіраваў у тых мясцінах антыбальшавіцкім рухам.
Фота — bielarusnp.blogspot.com