У Крычаўскім раёне васьмігадовы вучань “замінаваў” школу
Здарэнне адбылося ў вёсцы Касцюшковічы. 29 снежня ў мясцовую школу ў часе правядзення там танцавальнага вечара патэлефанаваў невядомы і паведаміў вартаўніку, што будынак замінавалі. Бомбы, зразумела, не было. Мінёра вылічылі цягам сутак. Цяпер бацькі васьмігадовага вучня, якому хацелася проста пажартаваць, заплацяць штраф за ілжывы выклік міліцыі і сапёраў. Дакладная сума выдаткаў не вызначаная, але ў міліцыі мяркуюць, што яна будзе немалой, паведамляе БелаПАН.