У Крычаве ў краме выявілі фальшывыя 100-тысячныя купюры

У Крычаве ў краме затрымалі дваіх мясцовых жыхароў, якія спрабавалі збыць фальшывую 100-тысячную купюру. Міліцыянерам яны сказалі, што атрымалі яе ад нейкай трэцяй асобы. Падчас пераліку выручкі згаданай крамы былі знойдзеныя яшчэ 7 аналагічных фальшывых купюр.

Распачатая крымінальная справа. Па месцы жыхарства аднаго з падазраваных праваахоўнікі забралі камп'ютар і мабільны тэлефон, інфармуе прэс-служба МУС.

Дарэчы, на працягу апошніх сутак у Мінску і Магілёве былі выяўленыя тры фальшывыя 100-доларавыя купюры.

Фота — sb.by