У Крыме 26-гадовы беларус на водным матацыкле пратараніў яхту
На крымскім курорце ў Алушце загінуў 26-гадовы жыхар Мінску, які на водным матацыкле пратараніў яхту. Сутыкненне адбылося ў 500 метрах ад берагу. Ад атрыманых траўмаў беларус, які быў за рулём гідрацыкла, загінуў на месцы.
Як паведамляе УНІАН, малады чалавек выпіваў на беразе са сваім сябрам, пасля хлопцы ўзялі на пракат скутэр і наладзілі "гонкі". Другі малады чалавек цудам выратаваўся: за некалькі імгненняў да ўдара на павароце ён упаў у ваду.