У крымскім Судаку загінуў Беларус
24-гадовы грамадзянін Беларусі загінуў на моры ў крымскім Судаку, паведамляе агенцтва Е-Крым. Яго цела знайшлі на пляжы “Достлук” у 50 метрах ад берага. Малады чалавек прыехаў на адпачынак у Крым адзін і жыў у прыватным сектары. Паводле папярэдняй інфармацыі, прычынай смерці стаў прыступ эпілепсіі.