У Кубку Дэвіса беларускіх тэнісістаў чакае зборная Швейцарыі

З камандай Швейцарыі згуляюць у матчы плей-оф Сусветнай групы Кубка Дэвіса беларускія тэнісісты. Сустрэча адбудзецца 11-13 красавіка ў Мінску.
Як і чакалася, швейцарцы лёгка і датэрмінова перамаглі зборную Польшчы. Пасля двух дзён гульні першага круга 1-й групы Еўра-Афрыканскай зоны зборная Швейцарыі выйграе ў палякаў з лікам 3:0.

Нагадаем, швейцарцы ў рэйтынгу Кубка Дэвіса займаюць 25-е месца, Беларусь – 12-е.

БелаПАН