У Купалаўскім музеі прайшла прэзентацыя кнігі “Зачаруй казкай”
14 кастрычніка ў Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы прайшла прэзентацыя зборніка аўтарскіх казак і ўганараванне пераможцаў аднайменнага конкурсу "Зачаруй казкай", паведамляе Радыё Свабода. Арганізатары гэтай дабрачыннай акцыі Аксана Іванюк і Аляксандра Літвінчук самі не чакалі такой актыўнасці сярод маладых казачнікаў. Дзяўчаты за месяц атрымалі 74 казкі ад 54 аўтараў. У журы конкурсу ўвайшлі рок-музыка і збіральнік беларускіх народных казак Алег Хаменка, рэжысэр і акцёр Васіль Дранько-Майсюк і літаратарка Валярына Кустава.
17 найлепшых твораў увайшлі ў зборнік "Зачаруй казкай". Кніга выйшла накладам 300 асобнікаў, і ўсе яны будуць перададзеныя ў дзіцячыя дамы. Дарэчы, дзецям прапануецца даць волю сваім творчым талентам і размаляваць кніжку.
Пераможцай стала Кацярына Ганчарова з "Казкай пра дзяўчыну-зорачку". Яна мае трох маленькіх дзяцей і штовечар сачыняе ім казкі. Адну з гэтых казак яна і запісала.