У Курапатах адбылося традыцыйнае памінанне ахвяраў сталінізму
Традыцыйнае штомесячнае памінанне ахвяраў сталінізму адбылося 28 лютага ва ўрочышчы Курапаты ад Мінскам. Каля 30 яго ўдзельнікаў — моладзевыя актывісты, палітыкі, праваабаронцы і былыя вязні Гулага — пад бела-чырвона-белым сцягам усклалі да мемарыяльных знакаў кветкі, запалілі знічы, ушанавалі хвілінай маўчання памяць ахвяраў бальшавізму, выканалі духоўны гімн "Магутны Божа", інфармуе БелаПАН.
Па словах старшыні аргкамітэта па стварэнні руху салідарнасці "Разам" Вячаслава Сіўчыка, ужо чацвёрты год 29 дня кожнага месяца дэмакратычная грамадскасць праводзіць у Курапатах акцыі памінання, каб у каляндары беларусаў быў дзень 29 кастрычніка — Дзень памяці ахвяр палітычных рэпрэсій.
Сіўчык паведаміў, што ў мінскім офісе Партыі БНФ 7 сакавіка адбудзецца прэм'ера фільма "Гібель напярэдадні вясны", прысвечанага памяці праваабаронцы Яны Паляковай.
За памінаннем назіралі прадстаўнікі сілавых структур у форме і грамадзянскай вопратцы.