У кватэрах беларусаў пацяплее не раней за 15 кастрычніка?

Ацяпленне ў Беларусі ўключаецца ці 15 кастрычніка, ці калі пяць дзён запар сярэднесутачная тэмпература трымаецца ніжэй за 8 градусаў Цэльсія. Аднак цягам бліжэйшых двух тыдняў сярэднесутачная тэмпература будзе вагацца ад 5 да 11 градусаў цяпла, то перавышаючы запаветныя +8, то апускаючыся ніжэй, паведамляюць сіноптыкі. Праўда, +8 — не догма, сцвярджае “Комсомольская правда в Белоруссии”. Калі рэзка пахаладае ці, напрыклад, пойдзе снег, камунальшчыкі абяцаюць не чакаць пяць дзён.

Цалкам магчыма, што ацяпленне ў дзіцячых садках, лякарнях і школах будзе падключана ўжо ў бліжэйшы час. Але канчатковае рашэнне на гэты конт пакуль не прынятае.