У кватэру брэсцкага актывіста Андрэя Шарэнды спрабуюць трапіць невядомыя

У кватэру брэсцкага актывіста дэмсіл Андрэя Шарэнды спрабуюць трапіць двое невядомых, паведаміў БелаПАН праваабаронца Раман Кісляк.

Паводле яго слоў, 10 студзеня прыкладна а дзявятай гадзіне яму патэлефанавала жонка Шарэнды і сказала, што прыблізна ў 8.50 да іх сталі званіць і стукаць у дзверы кватэры два чалавекі ў цывільным, якія назваліся супрацоўнікамі КДБ.

"Андрэй Шарэнда адмовіўся адчыняць ім дзверы без участковага інспектара міліцыі, — дадаў праваабаронца. — Гэтыя людзі сказалі, што звяжуцца з участковым. На 10 гадзін раніцы яны заставаліся каля дзвярэй кватэры актывіста".

У кватэры знаходзіцца Андрэй Шарэнда і яго жонка.