У кватэры юрыста царквы "Новае жыццё" праходзіць ператрус
Супрацоўнікі КДБ праводзяць ператрус у кватэры юрыста поўнаевангельскай царквы "Новае жыццё" Сяргея Луканіна. Пра гэта Луканін паведаміў БелаПАН па тэлефоне. Супрацоўнікі КДБ прад'явілі пастанову на правядзенне ператрусу, санкцыянаванага пракуратурай.
Пасля ператрусу Луканіну прапанавана праехаць, каб даць адказы на пытанні ў якасці сведкі па крымінальнай справе.
Юрыст царквы "Новае жыццё" звязвае ўсё гэта са сваім удзелам у несанкцыянаванай акцыі ў Мінску 19 снежня.