У Лагойскім раёне трэці дзень шукаюць 7-гадовую дзяўчынку

У Лагойскім раёне трэці дзень шукаюць 7-гадовую дзяўчынку – Іру Кужэльную. Пасля заняткаў у школе яна не вярнулася дахаты. Апошні раз яе бачылі каля прыпынка ў вёсцы Беларучы. Якраз праходзіў рэйсавы аўтобус на Мінск, аднак кіроўца кажа, што дзеці такога ўзросту ў транспарт не заходзілі.

Пра тое, якімі сіламі праводзяцца пошукі дзяўчынкі, Еўрарадыё распавёў дзяжурны Лагойскага РАУС:

“У пятніцу знікла… Шукаюць дагэтуль. Вайскоўцы Міністэрства абароны, упраўлення ўнутраных спраў, нашага РАУС, мясцовыя жыхары”.


Паводле інфармацыі тэлеканала ОНТ, праваахоўнікамі адпрацоўваюцца розныя версіі, а сярод іх сямейна-бытавая. Напярэдадні знікнення дзяўчынкі ў сям’і Кужэльных адбылася сварка.