У Латвіі выпусцілі грошы з жабкай (фота)
Банк Латвіі выпусціў у абарачэнне новую манету ў 1 лат, на рэверсе якой намаляваная жабка. Сайт DELFI піша, што жабкі займаюць адмысловае месца ў прыродзе і культуры гэтай краіны. Яны дапамагаюць сялянам і нясуць у хату шчасце.
Аўтар новай манеты — Эдгарс Фолкс, а яе гіпсавую мадэль выканаў Яніс Струпуліс. Новыя латы адчаканеныя на манетным двары Staatliche Munze Berlin у Германіі.
Фота: DELFI.
Аўтар новай манеты — Эдгарс Фолкс, а яе гіпсавую мадэль выканаў Яніс Струпуліс. Новыя латы адчаканеныя на манетным двары Staatliche Munze Berlin у Германіі.
Фота: DELFI.