У Лельчыцкім раёне тры чалавекі пацярпелі ад узгарання грузавіка (фота)

Грузавік з фургонам загарэўся ў вёсцы Сімонічы Лельчыцкага раёна. Паведамленне пра здарэнне паступіла ў дзяжурную частку МНС у суботу ўдзень. Выратавальнікі аператыўна прыбылі на месца і ліквідавані ўзгаранне.

Агонь знішчыў два пярэднія колы, пашкодзіў кабіну і фургон. Тры чалавекі атрымалі сур’ёзныя траўмы — пацярпелыя дастаўленыя ў лякарню з апёкамі 2-3 ступені, у іх абгарэла 50-60% цела, а таксама ёсць тэрма-інгаляцыйныя траўмы.

Прычына пажару ўдакладняецца, паведамляе прэс-служба МНС.