У Лельчыцкім раёне затрымалі кантрабандыста з партыяй мабільных тэлефонаў

Гомельскія пагранічнікі затрымалі ў Лельчыцкім раёне кантрабандыста, які на аўтамабілі "Фольксваген" перавозіў 100 мабільных тэлефонаў. Засада была арганізаваная недалёка ад беларуска-ўкраінскай мяжы. Высветлілася, што тэлефоны былі нелегальна прывезеныя з Украіны. Іх кошт ацэнены ў 30 тысяч долараў, інфармуе БелаПАН.