У Лідзе без электрычнасці заставаліся больш за 800 дамоў і завод

Без электразабеспячэння былі 817 прыватных жылых дамоў на 22 вуліцах, 9 дзевяціпавярховых дамоў, а таксама завод "Лідскія аўтобусы "Нёман".

Як інфармуе БЕЛТА, ужо праз гадзіну электрычнасць у дамах і на прадпрыемстве з'явілася праз падключэнне рэзервовай секцыі трансфарматарнай падстанцыі. Прычына кароткага замыкання пакуль невядомая.

Фота — ria.ru