У Лідзе выпусцілі піва паводле рэцэпту 130-гадовай даўніны

Лідскі бровар выпусціў у продаж новы гатунак піва – “Лідскае Pilsner”.  Праўда, адзначае Блог Гродна S13, рэцэптура піва не такая ўжо і новая: першы беларускі варыянт “Pilsner” быў звараны ў Лідзе яшчэ ў 1876 годзе. Ён называўся “Пільзенскае”.

Праз 130 гадоў Лідскі бровар аднавіў стары рэцэпт. Пакаштаваць новавыпушчаны гатунак пакуль можна толькі ў Лідзе.