У Лідзе знайшліся дзве "ахвяры" Дня дэсантніка
У раённай лякарні апынуліся два жыхары Ліды — 27 і 29 гадоў.
Як піша "Лідская газета", у мінулую суботу брыгада хуткай дапамогі даставіла іх у траўматалагічнае аддзяленне.
Як выявілася, 2 жніўня, у пятніцу, маладыя людзі святкавалі Дзень дэсантніка. Выпіўшы, сябры вырашылі далучыцца да "блакітных берэтаў". Яны не прыдумалі нічога лепшага, чым скочыць з другога паверху шматпавярхоўкі. Экстрэмальны скачок скончыўся траўмамі для абодвух.
Фота — www.drive2.ru