У лістападзе адновяць трамвайны рух ад Батанічнай да Трактарнага завода

У лістападзе будзе адноўлены трамвайны рух ад вуліцы Батанічнай да разваротнага кальца "Трактарны завод". Пра гэта паведамілі ў Мінсктрансе. Нагадаем, летась была завершана рэканструкцыя ўчастка на вуліцы Даўгабродскай - ад Батанічнай да завода шасцерань. Зараз рамантуецца працяг трамвайнага шляху да Партызанскага праспекта, паведамляе Белтэлерадыёкампанія.