У Літве пасля парламенцкіх выбараў улада перайшла да кансерватараў

Улада ў Літве пасля другога тура парламенцкіх выбараў пераходзіць у рукі правай апазіцыі. Аб гэтым паведамілі прадстаўнікі літоўскай ЦВК. Паводле папярэдніх дадзеных, найбольш мандатаў у двух турах галасавання дасталося аб'яднанай партыі кансерватараў "Саюз Айчыны" - Хрысціянскія дэмакраты. Да 18 мандатаў, атрыманых у першым туры па партыйных спісах, у другім туры яны дадалі 26 мандатаў у аднамандатных акругах.

ИТАР-ТАСС
адзначае, што для фармавання правячай большасці кансерватарам давядзецца ўступіць у кааліцыю.

Лідэр партыі-пераможцы Андорус Кубілюс заявіў учора ў Вільні, што "адносіны Літвы з Расіяй, і з Беларуссю могуць быць зусім добрымі", паведамляе БелаПАН.