У Літве за хабар арыштаваны намеснік міністра аховы здароўя
Намесніка міністра аховы здароўя Літвы Артураса Скікаса затрымалі за атрыманне хабару супрацоўнікі Службы адмысловых расследаванняў, паведамляе сайт “Newsru”. Гаворка ідзе пра суму ў 20 тысяч літаў (прыкладна 6 тысяч еўра). Скікасу ўжо прад'яўлена абвінавачванне ў карупцыі. Затрымалі чыноўніка ў чацвер, пра канцы працоўнага дня. Па словах відавочцаў, убачыўшы візіцёраў з Службы адмысловых расследаванняў, Скікас моцна спалатнеў. Потым сеў за працоўны стол і адмовіўся без прысутнасці адваката размаўляць са службовымі асобамі.
У працоўным кабінеце Скікаса праведзены ператрус, канфіскаваныя дакументы і кампутар. Пасля працэдуры затрымання намміністра адвезены ў пастарунак, дзе адбыўся допыт. Генеральная пракуратура Літвы дазволіла затрымаць чыноўніка на 48 гадзінаў.