У Лоеўскім раёне з дачнага ўчастку скралі 200 кг кавуноў

У Лоеўскім раёне з аднаго з дачных участкаў двое зламыснікаў выкралі 200 кг кавуноў.  Як паведамляе БелаПАН, 8 верасня міліцыя знайшла падазроных — імі апынуліся два браты, жыхары вёскі Мохаў. На іх пачалі крымінальную справу, частку скрадзенага удалося канфіскаваць.

Дарэчы, міліцыянты кажуць, што з надыходам восені сталі больш частымі паведамленні пра крадзяжы ўраджаю. Напрыклад, жыхарка вёскі Галоўчыцы Нараўлянскага раёна паскардзілася ў міліцыю, што з яе гарода невядомыя скралі 320 кг бульбы. Жыхар Нароўлі заявіў у міліцыю, што на сваім агародзе затрымаў двух жанчын, якія выкапалі яго бульбу.