У Лондан на матч Англія-Беларусь прыедзе не менш за 200 беларускіх фанатаў
Як мінімум 200 беларускіх заўзятараў змогуць патрапіць у Лондан на футбольны матч паміж Англіяй і Беларуссю, які адбудзецца 14 кастрычніка.
Прынамсі столькі чалавек здолелі атрымаць брытанскія візы пры дапамозе нашай Федэрацыі футбола. Пра гэта Еўрарадыё распавёў прэс-сакратар БФФ Уладзімір Несцяровіч.
Уладзімір Несцяровіч: “Аматары, якія хочуць туды выязджаць арганізавана і якія звяртаюцца па дапамогу ў федэрацыю... У нас ёсць аддзяленне ПУП АБФФ-“Падарожжа”, вось яны ўсім аказваюць дапамогу, у тым ліку і ў атрыманні візы. А вось тыя, хто самастойна — дык яны, груба кажучы, на свой страх і рызыку”.
Таксама, па словах Несцяровіча, з Мінска будуць арганізаваныя рэйсы для нашых аматараў. Іх колькасць вызначыцца пасля таго, як дакладна стане вядомая лічба ахвотных паляцець на матч.
Як паведамляла ўчора “Радыё Свабода”, брытанскае консульства ў Мінску ў масавым парадку адмаўляе ў візах беларускім заўзятарам на матч Англія-Беларусь.
Прычына — малыя заробкі і маладосць заяўнікаў. Усё гэта, на думку консульскіх работнікаў, спрыяе таму, што людзі могуць папросту не вярнуцца дадому.
Цікава, што летась у кастрычніку, падчас аналагічнага матчу ў рамках адборачнага турніру да чэмпіянату свету 2010 года, у Беларусь прыехалі больш за 3 тысячы брытанскіх заўзятараў.
У тым выпадку амбасада Беларусі ў Лондане пайшла на беспрэцэдэнтны крок, выдаўшы англійскім фанатам візы бясплатна.