У Лондане прайшоў учора ўвечары пікет салідарнасці з палітвязнямі

Акцыя была арганізаваная праваабарончай арганізацыяй Index on Censorship і сабрала каля 50 чалавек.

На пікеце выступілі вядомы драматург Том Стопард і галівудскі актор Іан МакКеллен. Былі зачытаныя звароты некалькіх вядомых актораў і сцэнарыстаў у падтрымку беларускіх палітвязняў. Перадусім тэатральныя дзеячы патрабавалі ад беларускіх уладаў вызваленьня ўдзельнікаў Свабоднага тэатра.

Выступіла сястра кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава. Прадстаўнікі беларускай дыяспары ў Вялікай Брытаніі распаўсюдзілі заклік да правядзення новых прэзідэнцкіх выбараў без удзела Аляксандра Лукашэнкі.

Нагадаем,у нядзелю перад амбасадай Беларусі прайшоў пікет салідарнасці з беларускай дэмакратычнай апазіцыяй, арганізаваны беларускай дыяспарай.

Урад Вялікай Брытаніі асудзіў гвалт супраць удзельнікаў Плошчы з боку беларускіх спецслужбаў.