У Лондане з дакладам пра эканоміку Беларусі выступіць прадстаўнік апазіцыі

Учора ў Лондан вылецеў кіраўнік Аналітычнага цэнтра Мізэса Яраслаў Раманчук. Сёння ён выступіць з асноўным дакладам у Міністэрстве замежных спраў Вялікабрытаніі.
Тут пройдзе вялікі семінар па эканамічна-фінансавай сітуацыі ў Беларусі.

Як распавёў сам Яраслаў Раманчук у размове з “Радыё Свабода”, прадстаўнікі брытанскага МЗС паведамілі, што хочуць пачуць не толькі ўдзельнікаў Беларускага інвестыцыйнага форума ў Лондане, але і другі бок.

Паводле слоў эканаміста, найбольш іх цікавіць сапраўдны стан беларускай эканомікі, а таксама тыя пагрозы, якія існуюць у кантэксце сучасных фінансавых шокаў і выклікаў.