У Лукамор’і пройдзе навагодні конкурс прыгажосці сярод пацукоў
Конкурс грызуноў "Пацук-2008" адбудзецца ў суботу ва ўкраінскім Севастопалі, у дзіцячым аздараўленчым мястэчку "Лукамор'е", паведамляе “Інтэрфакс”. Напярэдадні Года Пацука ў фестывалі змогуць прыняць удзел уладальнікі грызуноў са сваімі гадаванцамі — пацукамі, хамякамі і марскімі свінкам.
Фэст будзе накіраваны на падтрымку дзяцей-інвалідаў, выхаванцаў дзіцячых дамоў і дзяцей са шматдзетных сем'яў, а таксама на выхаванне ў маладога пакалення любові да прыроды. "Конкурс прыгажосці" пройдзе ў трох намінацыях — "Самы прыгожы", "Самы прыгожы строй", "Самы хуткі".
Згодна з умовамі конкурсу, пацукі, павінны быць апранутыя ў навагоднія строі. Пераможцаў чакаюць смачныя прызы, а ўладальнікаў грызуноў — каштоўныя падарункі. Мерапрыемства завершыцца піратэхнічным шоў.