У Лунінцы Mitsubishi Galant збіў на пераходзе 9-гадовага хлопчыка

Як паведамляе БелаПАН, хлопчык пераходзіў вуліцу па рэгуляваным пешаходным пераходзе. Яго збіў легкавік, якім кіраваў 24-гадовы мужчына. Ён быў цвярозы.



Пацярпелы з цяжкімі траўмамі галавы ў стане комы змешчаны ў Лунінецкую цэнтральную раённую бальніцу. Распачатая крымінальная справа.