У Лунінцы ратавальнікі дасталі жанчыну з-пад грузавіка (фота)
Пенсіянерка трапіла пад аўтамабіль, калі ён рухаўся заднім ходам.
"15 кастрычніка ў 11.30 у службу МНС паступіла паведамленне аб дарожна-транспартным здарэнні ў горадзе Лунінец на вуліцы Чырвоная. Паводле папярэдняй версіі, кіроўца грузавога аўтамабіля "Газэль" рухаўся заднім ходам і наехаў на пенсіянерку 1946 года нараджэння. Жанчына апынулася заблакаваная грузавіком", - распавялі агенцтву БелТА у ведамстве.
Работнікі МНС пры дапамозе аварыйна-выратавальнай прылады вынялі яе з-пад машыны. Пацярпелая з дыягназам "адкрыты пералом левага сцягна" шпіталізавана. Пазней стала вядома, што яна памерла.



Фота — МНС