У Львоўскай вобласці затрымалі беларусаў, якіх падазраюць у рабаванні
Чатырох грамадзян Беларусі, якіх падазраюць у здзяйсненні рабаванняў на тэрыторыі Ўкраіны, затрымалі львоўскія памежнікі. Па звестках інфармагенцтва "Интерфакс-Украіна", тры мужчыны і жанчына, якія спрабавалі нелегальна перайсці ўкраінска-польскую мяжу, трапілі ў рукі памежнікаў на ўчастку аддзела "Шагіні". У працэсе ідэнтыфікацыі асобаў затрыманых з МУС Украіны паступіла інфармацыя, што ўсіх чатырох беларусаў падазраюць у здзяйсненні шэрагу рабаванняў і нападаў на тэрыторыі Львоўскай і Днепрапятроўскай абласцях, а таксама ў Крыме.