У Львове прайшлі Дні беларускай і шведскай літаратуры (фота)

Прычынай сталі праблемы з візамі для шведскіх партнёраў. На працягу трох дзён, з 17 па 19 траўня, у Львоўскім акадэмічным тэатры імя Лэся Курбаса адбываліся выступы беларускіх і шведскіх літаратараў, музыкаў, ладзіліся семінары і тэатральныя пастаноўкі.



З Беларусі ў мерапрыемствах прынялі ўдзел Уладзімір Арлоў, Святлана Алексіевіч, Дзмітрый Плакс, Барыс Пятровіч, Наталка Бабіна, Андрэй Хадановіч. Шведскі бок прадстаўлялі экс-амбасадар Стэфан Эрыксан, паэты Даніэль Густафсан Пэк і Эні Урангборг. Акрамя таго, прайшоў супольны акустычны канцэрт Змітра Вайцюшкевіча і шведа Даніэля Вікслунда.